Аршанцы адкрылі лік ужо на 5-й хвіліне пасля дакладнага стрэлу Іллі Трачынскага. У другім тайме галы Сямёнава і Вялько засмуцілі Дзмітрыя Харытонава. У канцы матчу эмоцыі футбалістаў сталі награвацца, аршанцы паказвалі арбітру на тое, што сталічныя футбалісты празмерна цягнуць час пры заменах гульцоў. А лік так і не змяніўся. Матч завяршыўся паразай "Оршы" 1:2. "Прамень" застаецца на 3-м радку і працягвае весці змаганне за выхад у Вышэйшую лігу. "Сіня-белыя" пасля пройгрышу апусціліся на 9-ты радок табліцы.
Састаў "Оршы" ў матчы: Харытонаў, Мінянкоў, Казарэз, Мараў, Вараб'ёў, Шчарбакоў (Кітаёў, 84), Піваровіч (Хількевіч, 75), Трачынскі, Раджабаў, Знак (Юрчанка, 78), Сазанкоў (Хадневіч, 76).
У складзе "Оршы" дэбютаваў экс-форвард магілёўскага "Дняпра", "Шахцёра" і расейскага "Сатурна" Уладзімір Юрчанка. Міхаіл Краўчук, які ўлетку пакінуў "Оршу" дзеля "Промня", у складзе гасцей адсутнічаў.