00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Мэраў трэба выбіраць

24.09.2017 11:31

2661 прагляд, 0 каментароў

Крыху больш за 55% прагаласаваўшых на сайце выказаліся за магчымасць абіраць старшыняў выканкамаў

Не так даўно на нашым сайце прайшло апытанне "ці будзе карысць ад чарговай змены мэраў?". З самой пастаноўкі пытання вынікае, што справа тычылася менавіта бягучай сітуацыі з той чарадой зменаў старшыняў Аршанскага райвыканкаму, але сярод іншага мы заклалі ў варыянты адказу і такі: "Мэраў трэба выбіраць - тады і будзе карысць". Упершыню апытанне на сайце дало такія вынікі, каб пераважная большасць прагаласаваўшых з 389 чалавек з сямі варыянтаў абрала адзін і той жа - за выбранасць мэраў.

Гэтае ж апытанне мы размесцілі ў суполцы сайта ў сацыяльнай сеты "У кантакце". Тут папулярнасць варыянту за выбранасць мэраў набрало яшчэ большы працэнт галасоў - са 187 чалавек больш за 56%.

Насамрэч, у пачатку незалежнасці кіраўнікоў гарадоў і раёнаў, сапраўды, выбіралі. Гэта былі не зусім прамыя выбары (людзі не галасавалі за асобу прапануемую на гэтую пасаду), выбаршчыкі галасавалі выбіраючы дэпутатаў гар-рай саветаў, а ўжо дэпутаты са свайго складу выбіралі старшыню савета, які і быў галоўным чалавекам у горадзе. Але з прыходам на пасаду прэзідэнта Лукашэнкі, ён пачаў будаваць так званую "вертыкаль улады" - старшыні выканкаму сталі прызначацца і адказваць перад прэзідэнтам, а не перад тымі хто іх выбіраў. Добра гэта ці кепска, кожны можа меркаваць сам, запрашаем выказваць свае думкі на гэтую тэму ў каментарах пад гэтым артыкулам.

Але цікава, што амаль праз 20 гадоў існавання такой вертыкалі людзі зноў пачалі выказвацца за магчымасць выбіраць сваіх чыноўнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мэраў трэба выбіраць

Крыху больш за 55% прагаласаваўшых на сайце выказаліся за магчымасць абіраць старшыняў выканкамаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение