15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Шлях на Алімпіяду (фота)

26.09.2017 12:23

2839 праглядаў, 2 каментара

Навучэнец аршанскага чыгуначнага тэхнікуму патрапіў у склад алімпійскай зборнай краіны па брэйк-дансу

Калі 17-гадовы Аляксандар Ермалаеў зможа прайсці ўсе этапы адбораў, то, напэўна, ён стане самым маладым аршанскім спартсмэнам які прадставіць краіну на Алімпійскіх гульнях. Праўда, і Алімпійскія гульні гэта юнацкія, якія пройдуць у наступным годзе ў Аргентыне. Аляксандар нарадзіўся ў Оршы і паспеў павучыцца ў трох школах: пачынаў школьніцтва ў СШ №16 і правучыўся там да 7 класа. Потым яго захапіла бабуліна гаспадарка - вазіцца з жывёламі і калупацца ў гародзе 7-класніку спадабалася і ён пераехаў да бабулі на Замосце, у сувязі з чым і перайшоў у мясцовую школу №10. Праўда, захапленне сельскай гаспадарка працягнулася толькі адну чверць і Аляксандар зноў змяняе месца навучання на СШ№7, у якой і скончвае 9 класаў. Працягнуў вучобу Ермалаеў у чыгуначным тэхнікуме, дзе вучыцца і зараз.

Брэйк-дансам хлопец захапіўся яшчэ ў 11 год. На адным мерапрыемстве ён пабачыў сам танец і тут жа пацікавіўся дзе так можна навучыцца. Сёння Аляксандар Ермалаеў займаецца ў трэнера Уладзіміра Нікіфарава і ўжо аб'ездзіў, удзельнічаючы ў спаборніцтвах, усе буйныя гарады нашай краіны, а таксама Расіі і Украіны.

Не так даўно Міжнародны Алімпійскі камітэт прызнаў брэйк-данс відам спорта і ўключыў у праграму юнацкіх Алімпійскіх гульняў. У краіне распачалося стварэнне алімпійскай зборнай па новым відзе спорта. Паспрабаваў свае сілы і Саша. І ў зборную ён патрапіў у ліку іншых 5 чалавек. цяпер зборная краіны выглядае так: два прадстаўнікі сталіцы, два прадстаўнікі Гродненскай школы і адзін жыхар Оршы - Аляксандар Ермалаеў.

Але патрапіць у лік алімпійскай зборнай - гэта толькі першы і, магчыма, не самы складаны этап шляху да Алімпіяды. Наперадзе яшчэ два адборы. 18 кастрычніка Аляксандар разам з трэнерам едуць у Германію на адбор кантынентальны. Тут з амаль ста прэтэндэнтаў з усёй Еўропы журы адбярэ 20 чалавек, якія потым паедуць на апошні Алімпійскі адбор - на чэмпіянат свету ў Японію. У Японіі з усіх кантынентаў журы адбярэ 12 дзяўчын і 12 хлопцаў, якія і атрымаюць шанец пабываць на Алімпіядзе ў Буэнас-Айрасе ў 2018 годзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шлях на Алімпіяду (фота)

Навучэнец аршанскага чыгуначнага тэхнікуму патрапіў у склад алімпійскай зборнай краіны па брэйк-дансу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение