03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-5

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Орша, Спорт

Паядынак з прэтэндэнтам

28.09.2017 07:46

2282 прагляду, 2 каментара

30-га верасня футбольны клуб “Орша” правядзе матч 24-га туру Першай лігі супраць “Смалявічаў”.

“Смалявічы-СТІ” у першым коле не пакінулі ніякіх шанцаў аршанцам, разграміўшы “сіня-белых” 4:0. Каманда гасцей прэтэндуе на выхад у Вышэйшую лігу і зараз займае першае месца ў турнірнай табліцы. Смалявіцкая каманда мае 43 пункты, на адзін бал пераўзыходзіць менскі “Прамень” з гомельскім “Лакаматывам” і на два сталічнае “Тарпеда”. У мінулым туры “Смалявічы” нечакана прайгралі на сваім полі “Смаргоні” з нізу табліцы 0:1. Цяпер прайграваць строга не рэкамендуецца, усяго за адзін тур смалявічцы могуць упасці з 1-га месца на 4-е.

Аршанцы маюць 31 пункт і пакуль ідуць 9-мі. У мінулым туры “сіня-белыя” эфектна перамаглі на выездзе “Слонім” 4:1 і рыхтуюцца даць бой лідэру чэмпіянату.

Раней паміж сабой каманды гулялі 9 разоў. Баланс матчаў “Орша” — “Смалявічы”: +1=4-4, 10:29.

Матч “Орша” — “Смалявічы” пройдзе 30-га верасня на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 16:00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Паядынак з прэтэндэнтам

30-га верасня футбольны клуб “Орша” правядзе матч 24-га туру Першай лігі супраць “Смалявічаў”.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение