За пяць тураў да канца чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе футбольны клуб "Орша" адправіцца ў Бабруйск на матч з "Белшынай". Гульня першага кола паміж камандамі атрымалася нервовай, і бабруйчане здабылі перамогу толькі дзякуючы вельмі спрэчнаму пенальці на 90-й хвіліне гульні, які забіў Андрэй Шаракоў. З таго чаго прайшло шмат матчаў, "Белшына" на дзіва слаба згуляла ў шэрагу паядынкаў і перад гульнёй з аршанцамі займае толькі 5-ты радок табліцы, прычым адставанне ад 2-га месца, якое дае права выйсці ў Вышэйшую лігу, у шыннікаў складае ўжо 8 пунктаў.
Аршанцы адстаюць ад "Белшыны" на 6 пунктаў і займаюць 9 радок табліцы.
Матч "Белшына" — "Орша" адбудзецца 7-га кастрычніка ў Бабруйску на стадыёне "Спартак". Пачатак а 15:00.