Гэта будзе ўжо 6-ты тур першынства краіны. Нагадаем, што "Вітэн" пачаў турнір няўдала, прайграўшы тры матчы з пяці. Пакуль аршанская каманда знаходзіцца на 10-м радку табліцы. Праваліла старт сезону і "Беларуская чыгунка". Гамельчукі наогул ні разу не выйгралі за пяць тураў, пацярпеўшы тыя ж тры паразы, але пры дзвюх нічыіх. У "Вітэна" якраз адна перамога ёсць.
Дарэчы, у якасці асноўнай прычыны няўдач "Вітэна" заўзятары на афіцыйным сайце клуба назвалі пралікі трэнерскага штабу, за гэты варыянт прагаласавалі 43% рэспандэнтаў.
Матч "Вітэн" — БЧ адбудзецца 8-га кастрычніка ў спартовым комплексе "Алімпіец" і пачнецца а 14-й гадзіне. Уваход каштуе 1,5 рублі.