Аляксандар змог пазваніць некалькім чалавекам, у тым ліку супрацоўнікам нашага сайту. Па яго словах, міліцыянты затрымалі яго ў двары жылога дома, калі ён ішоў дамоў - затрыманне адбылося зусім не далёка ад дома ў якім ён жыве сам. Пакуль што міліцыянты падазраюць, што кіраўнік прафсаюза быў выпіўшы і таму хістаўся. Пры гэтым, Аляксандар сам настаяў на тым каб яго адвезлі на адпаведную экспертызу.
Раней Аляксандар Булаўка затрымліваўся пасля вясновых акцыяў пратэсту і тады прыгаворваўся судом як актыўны ўдзельнік пратэстаў да сутак арышту. Сам Аляксандар упэўнены ў тым, што гэта палітычнае затрыманне: па-першае, у краіне рызтуюцца чарговыя акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб дармаедстве, па-другое аршанская арганізацыя парфсаюза вельмі хутка расце і яго затрыманне можа быць спробай перашкодзіць абодвум працэсам.
Акрамя таго, што Аляксандар Булаўка ўзначальвае аршанскі прафсаюз, ён сябра партыі аб'яднаных левых "Справядлівы свет".
Па стане на 23-19 Аляксандар паведаміў, што пасля экспертызы яго выпускаюць. Падрабязнасці справы чытайце заўтра на нашым сайце