Магілёў і Орша прымуць адну з адборавых групаў на чэмпіянат Еўропы па футболе сярод гульцоў не старэйшых за 17 гадоў. Нямеччына і Партугалія атрымалі аўтаматычныя пуцёўкі ў фінальны раўнд, а зборная Англіі прымае фінальны турнір, таму вызвалена ад кваліфікацыі. Астатнія 52 зборныя будуць змагацца за выхад у фінальны турнір. Зборная Беларусі трапіла ў адну групу з камандамі Францыі, Славеніі і Казахстана. Нашы землякі будуць гаспадарамі групавога кваліфікацыйнага этапу. Пяць матчаў гэтай групы пройдуць у Магілёве на стадыёне "Спартак", адзін у Оршы на Гарадскім стадыёне.
Расклад гульняў:
19 кастрычніка 12.00 Беларусь – Славенія, Магілёў, стадыён "Спартак"
19 кастрычніка 18.00 Франция – Казахстан Магілёў, стадыён "Спартак"
22 кастрычніка 12.00 Франция – Беларусь Магілёў, стадыён "Спартак"
22 кастрычніка 18.00 Словения – Казахстан Магілёў, стадыён "Спартак"
25 кастрычніка 12.00 Казахстан – Беларусь Магілёў, стадыён "Спартак"
25 кастрычніка 12.00 Славенія – Францыя, Орша, стадыён Гарадскі
Уваход на ўсе матчы вольны.