Матч 7-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе паміж "Барысавам-900" і "Вітэнам" пройдзе 16-га кастрычніка. Матч адбудзецца ў спартовым комплексе "Вікторыя". Пачатак а 18-й гадзіне.
Пасля шасці тураў барысаўчане маюць 6 пунктаў і займаюць 10-е месца ў чэмпіянаце. "Вітэн" пайшоў адсюль недалёка, ён мае толькі на адзін бал больш за суперніка і займае 8-ю пазіцыю, апярэджваючы па дадатковых паказчыках "Аматар". Лепшы бамбардзір аршанскай каманды на пачатку чэмпіянату Аляксандр Вяршынін, які забіў 4 мячы. А лепшым распасоўшчыкам з'яўляецца Андрэй Чарніенка, у якога ўжо 5 галявых перадач.