15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

Орша, Спорт

Матч ганьбы

15.10.2017 11:58

2887 праглядаў, 23 каментара

"Орша" бязвольна саступіла аўтсайдэру "Асіповічам", ды яшчэ на сваім полі, гуляючы практычна ўвесь матч у большасці.

Правальны матч для футбольнага клуба "Орша" адбыўся ў 26-м туры чэмпіянату Беларусі. Аршанцы прымалі на сваім полі "Асіповічы" з перадапошняга месца ў табліцы. Каманду, якая не ўвасабляе вялікай сілы, але мае высокую матывацыю змагацца за выжыванне, пакуль жа "зялёна-белыя" стаяць на вылет з першай лігі. Ужо на 19-й хвіліне здарыўся момант, які мог стаць ключавым і вырашыць хаду паядынку на карысць аршанцаў. Лапко сфаліў у штрафной і быў выдалены з поля, а Аляксей Хадневіч дакладна прабіў пенальці. Аднак, насуперак чаканням, "Орша" знянацку стала гуляць у большасці нашмат горш, чым рабіла гэта пры роўных саставах.

На 27-й хвіліне Фядзяніну ніхто не перашкодзіў зраўняць лік. А на 49-й той жа Фядзянін вывеў асіпаўчан наперад. Потым аршанскаму клубу забіў аршанец - Глеб Жалезнікаў - які не прыдаўся трэнерскаму штабу Юрыя Канаплёва і ўлетку быў адпраўлены ў "Асіповічы". Глеб прыгожым ударам "за каўнер" Харытонаву" нагадаў пра сябе. А неўзабаве пасля гэтага, на 62-й хвіліне Захарэнь зрабіў лік разгромным - 1:4, пры гэтым гульня абароны "Оршы" і ў прыватнасці брамніка Дзмітрыя Харытонава не вытрымлівала ніякай крытыкі. Адзін з галоў аршанцы прапусцілі з-за таго, што галкіпер адбіў мяч найпрост перад сабой, што дазволіла асіповіцкаму футбалісту згуляць на дабіванні. На 65-й хвіліне Аляксей Хадневіч забіў мяч прэстыжу, "Орша" прайграла 2:4.

З-за паразы аршанцы ўпалі на 11-ты радок табліцы, "Асіповічы" маюць хоць і тэарэтычныя, але ж шанцы застацца ў І лізе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Матч ганьбы

"Орша" бязвольна саступіла аўтсайдэру "Асіповічам", ды яшчэ на сваім полі, гуляючы практычна ўвесь матч у большасці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение