06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Заплаціце за бюджэт (выпраўлена)

01.01.1970 03:00

2755 праглядаў, 7 каментароў

Бюджэт Аршанскага раёна можна пабачыць, але толькі за грошы

Нагадаем, што бюджэт раёна-2017, які хутка ўжо стане не актуальным з-за сканчэння 2017 года так і не быў апублікаваны публічна (пазней бюджэт на сайце райвыканкаму быў знойдзены). Хаця бюджэт не толькі не сакрэтны дакумант, але яшчэ і публічны, які павінен быць даступны для грамадзянаў. На гэта ўвагу чыноўнікаў яшчэ вясной звярнулі прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый, якія ўдзельнічаюць у "Дыялогу" з мясцовымі ўладамі. Толькі зараз пры падрыхтоўцы да чарговага раўнду "Дыялогу" пытанне ўзнікла зноў. Пад канец году чыноўнікі ў лісце дэмакратам растлумачылі дзе можна паглядзець як было запланавана траціць раённыя сродкі. Адзіная магчымасць пра каторую гаворыцца ў лісце выканкаму - бюджэт можна паглядзець праз інтэрнэт-сістэму "Эталон". То бок, ні на сайце выканкаму, ні на сайце "Аршанскай газеты", якая належыць выканкаму, ні ў друкаванай версіі любой іншай дзяржаўнай газеты важнейшы фінансавы дакумант раёна амаль да канца года так і не быў апублікаваны.

А што ж такое сістэма "Эталон" праз якую толькі і можна пазнаёміцца з бюджэтам? Гэта інтэрнэт-сайт, які збірае ўсе прававыя акты дзяржавы, ад канстытуцыі да пастановаў мясцовых органаў улады. Створана гэтая сістэма была Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі - дзяржаўным органам. Але нюанс сістэмы "Эталон" у тым, што яна платная. То бок, для таго каб аршанцам даведацца на што будуць у іх горадзе патрачаны іх грошы, за гэта трэба заплаціць. У залежнасці ад аб'ема, кошт карыстання "Эталонам" можа каштаваць ад 1,5 рублі да 160.

Нагадаем, што бюджэт раёна быў прыняты ў канцы 23 снежня мінулага года, без дэбатаў і абмеркаванняў. Актывістаў дэмакратычных арганізацый на паседжанне дзе агучваліся асноўныя пункты бюджэта не пусцілі.

З-за таго, што бюджэт раёна зараз апублікаваны на сайце райвыканкаму, мы здымаем гэты артыкул з-за яго не актуальнасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Заплаціце за бюджэт (выпраўлена)

Бюджэт Аршанскага раёна можна пабачыць, але толькі за грошы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение