"Ліда" вядзе барацьбу за захаванне месца ў 1-й лізе, што з клубам адбываецца нячаста. У першым коле аршанцы перамаглі лідзянаў на сваім полі 3:1. Пакуль аршанцы на 11-й пазіцыі, а "Ліда" на 14-й, у аршанцаў на 5 пунктаў болей. У агульнай статыстыцы паміж камандамі значыцца 13 матчаў, двойчы перамагалі сіня-белыя і два разы была зафіксавана нічыя. Цэлых сем перамог на рахунку "Ліды".
Цяпер "Ліда" і "Орша" сустрэнуцца 21-га верасня на стадыёне "Старт" у Лідзе. Пачатак сустрэчы а 15-й гадзіне. Абслугоўваць матч будзе судзейская брыгада пад кіраўніцтвам Віктара Шымусіка з Асіповічаў.