06:00

-3

2 м/с

1004 гПа

09:00

-3

2 м/с

1005 гПа

12:00

-2

2 м/с

1006 гПа

15:00

-1

2 м/с

1006 гПа

18:00

-3

3 м/с

1007 гПа

Орша, Палітыка

Лябедзька пра гультаёў

21.10.2017 09:41

2944 прагляду, 6 каментароў

"Мы націскалі на педалі ровара, а яны палілі бюджэтнае паліва".

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька на гэтым тыдні наведаў Оршу з візітам. Ён прыняў удзел у велапрабегу супраць магчымай пабудовы дарогі на месцах масавых бальшавіцкіх расстрэлаў пад Воршай, а таксама збіраў подпісы супраць дзедаўшчыны ў беларускай арміі. На працягу усяго візіту за Лябедзькам і актывістамі яго партыі нястомна сачылі так званыя "ціхары", пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Акрамя таго, па дарозе ў Оршу аўтамабіль Лябедзькі спыняла ДАІ на падставе выяўлення нецвярозых кіроўцаў. У выніку ім удалося на 40 хвілін затрымаць велапрабег. Сам палітык пракаментаваў для сайту сваёй партыі, што адбывалася ў Оршы. Цікаванне за сабой і калегамі Лябедзька назваў паўсюдным, а "ціхароў", якія сачылі за імі, назваў лайдакамі, якія паляць бюджэтныя грошы.

Я налічыў як мінімум чатыры аўто, якія, змяняючы адзін аднаго, нас паўсюдна суправаджалі. Мы націскалі на педалі ровара, а яны палілі бюджэтнае паліва. Ужо непасрэдна ў лесе, на месцы меркаваных масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій, куча гультаёў, па-іншаму назваць іх нельга, здымалі, назіралі за тым, што адбываецца з-за дрэў і кустоў. Шчыра кажучы, мне складана растлумачыць тое, што адбываецца, які ненармальны сверб пад пагонамі. Магчыма, гэта такі рэжым для рэгіёну, які Лукашэнка мае намер зрабіць ўзорна-паказальным.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лябедзька пра гультаёў

"Мы націскалі на педалі ровара, а яны палілі бюджэтнае паліва".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение