Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. 21-га верасня аршанскі "Вітэн" правядзе паядынак у Светлагорску з мясцовым ЦКК. Летась ЦКК выступаў у чэмпіянаце зусім няўдала, прайграваў абсалютную большасць матчаў. Пачатак новага сезону стаў значна лепшым, у ЦКК хоць і тры паразы, затое ўжо дзве нічыі і дзве перамогі. Светлагорцы займаюць 11-е месца ў табліцы, маючы 8 пунктаў. У "Вітэна" 6-я пазіцыя і 10 пунктаў. У каманду вярнуўся з лазарэту Юрый Алейнікаў, які ўжо трэніруецца ў агульнай групе гульцоў.
Матч ЦКК — "Вітэн" адбудзецца 21-га верасня ў Светлагорску, пляцоўка спартовага комплексу ДзЮСШ № 2, пачатак а 14-й гадзіне.