Афіцыйная назва чэмпіянату — World Raw Powerlifting 2017. Чэмпіянат свету прыме сталіца Расеі Масква, куды з'едуцца лепшыя і наймацнейшыя спартоўцы з усяго свету. Сілавое двухбор'е, жым лежачы, народны жым, станавая цяга, армліфцінг і паўэрліфцінг - вось пералік усіх відаў, якія будуць на чэмпіянаце. Будзе на спаборніцтвах прадстаўлена і Беларусь, прычым у Маскву прыедуць адразу чатыры чалавекі з Оршы. Таму аршанцам ёсць, за каго перажываць. Марына Гарбачова, Андрэй Шаўчэнка, Аляксандр Казлоў і Сяргей Шыркевіч прадставяць наш горад на сусветным чэмпіянаце.
Каб паглядзець турнір на ўласныя вочы не абавязкова адпраўляцца ў Расею. Будуць арганізаваныя відэатрансляцыі ў інтэрнэце. З 25 па 27 выступаюць аматары, а 28-29 кастрычніка — час прафесіяналаў.
Трансляцыі:
Прэўю турніру:
Жадаем аршанцам поспехаў на чэмпіянаце свету!