У 8-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" сустракаўся са светлагорскім ЦКК. Матч адбыўся ў спартовым комплексе ДзЮСШ №2 Светлагорска. Пасля першага тайму лік быў 4:0 на карысць гасцей пасля ўдараў Сілівончыка, Кардобы, Дзядзічкіна і Цікурышвілі. На пачатку другога тайму Падалінскі зрабіў лік 5:0, на 30-й хвіліне светлагорцы адыгралі адзін мяч, а затым на 32-й Еўдакімаў падкрэсліў перавагу "Вітэна". Светлагорцы скарацілі адставанне, аднак лік 6:2 усё адно выглядае пераканаўча. Яшчэ ў аршанцаў быў 10-метровы, але Гусакоў не здолеў яго рэалізаваць.
Пасля перамогі аршанцы знаходзяцца на 6-й пазіцыі ў табліцы, адставанне ад тройкі лідэраў складае 7 пунктаў.