Супернікам аршанцаў будзе сталічнае "Дынама-БНТУ". У васьмі матчах бягучага чэмпіянату дынамаўцы толькі аднойчы здолелі набраць пункты, згуляўшы ўнічыю. Усе астатнія сем матчаў скончыліся паразамі, таму "Дынама-БНТУ" замыкае турнірную табліцу чэмпіянату. "Вітэн" набраў 13 пунктаў і знаходзіцца на 6-м радку табліцы.
Матч "Вітэн" — "Дынама-БНТУ" адбудзецца ў спартовым комплексе "Алімпіец" у нядзелю, 29-га кастрычніка. Пачатак а 14-й гадзіне.