Зноў з самым лепшым вынікам выступіла Марына Гарбачова. У станавай цязе ў катэгорыі 48 кг аршанка чатыры разы абнаўляла рэкорд свету і Еўропы WRPF ў гэтай дысцыпліне і катэгорыі, стала абсалютнай чэмпіёнкай і заваявала галоўны прыз. Варта адзначыць, што рэкорды "чыстыя", бо на чэмпіянаце свету спаборнікі праходзілі кантроль на допінг. Гэта працяг выдатных выступаў Гарбачовай на важных турнірах. Гучны поспех на сусветным чэмпіянаце прыйшоў нездарма. У траўні Марына выйграла чэмпіянат WRPF-Беларусі па паўэрліфцінгу, а ў ліпені майстарскі турнір імя М.П.Вярбіцкага.
Трэнер Марыны Гарбачовай Аляксандр Казлоў застаецца яшчэ дзеючым спартоўцам. Сваім выступам у дысцыпліне Народны жым Аляксандр не задаволены. Ён выступаў у катэгорыі 82,5 кг, падчас адной са спробаў Казлоў дапусціў тэхнічную памылку, якая не дазволіла яму ўзяць жаданую вагу. Але ўсё адно вынік аршанца аказаўся вельмі высокім, ён стаў 3-м у катэгорыі, як вынік — бронзавы медаль.