Аліна Талай адказала на словы вядомага спартовага аглядальніка Барыса Тасмана, які заявіў, што ў лёгкай атлетыцы пад адхон пушчаны дзясяткі таленавітых спартоўцаў. Таксама журналіст адзначыў, што барысаўскі БАТЭ прывозіць у Беларусь еўрапейскія клубы і гуляе з імі, часам дастойна, а беларускія майстры лёгкай атлетыкі практычна не заваёўваюць медалёў на міжнародных стартах. Аліна Талай у сваім фэйсбуку часткова пагадзілася з Барысам Тасманам, аднак выказала сваю думку:
Так, тут прысутнічае і канструктыўная крытыка, але, Барыс Рафаілавіч, хацелася б заўважыць, што на маю падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў Лондане за год выдаткавалі суму практычна эквівалентную месячнай зарплаце гульца БАТЭ. Пра што тут можна казаць, і як нас можна параўноўваць?!
Я з'яўляюся на бегавой дарожцы не нашмат радзей, чым футбалісты: 22 тыдні на год мяне можна бачыць на міжнародных і хатніх стартах. Можа быць вы не ведаеце, але лёгкая атлетыка — гэта не толькі выступленне спартсменаў на Чэмпіянаце Беларусі, але і іншыя міжнародныя старты.
Так, лёгкую атлетыку не асвятляюць так шырока ў медыя, як футбол, але ўсё ж у мяне няма на гэта ўплыву, кантэнт свайго выдання вы фармуеце самі. Хоць, на мой погляд, выступ лёгкаатлетычнай зборнай значна больш паспяховы, чым выступ футбольнай.