03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-5

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Орша, Спорт

Без літасці да аўтсайдэра

31.10.2017 18:20

2175 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі "Вітэн" упэўнена перамог "Дынама-БНТУ".

У 9-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе ў вышэйшай лізе аршанскі "Вітэн" прымаў на сваім полі ў спартовым комплексе "Алімпіец" "Дынама-БНТУ" з Менску. Сталічная каманда замыкае турнірную табліцу. Аршанцы на ўласнай пляцоўцы не мелі вялікіх праблем. Ужо на 15-й хвіліне "чырвона-чорныя" вялі 4:0 пасля ўдараў Кардобы, Еўдакімава і двух выніковых стрэлаў Чарніенкі. На апошняй хвіліне першай паловы сустрэчы дынамаўцы адыгралі адзін мяч.

У другім тайме гульня прадоўжылася пад дыктат аршанцаў. Двойчы Гусакоў, а таксама Мароз і Дзядзічкін забівалі галы ў браму Зрубовіча, на што госці адказалі двума мячамі. Пераканаўчая вікторыя з лікам 8:3, і аршанскі "Вітэн" кладзе ў скарбонку яшчэ 3 пункты.

Пакуль аршанцы працягваюць займаць 6-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Без літасці да аўтсайдэра

Аршанскі "Вітэн" упэўнена перамог "Дынама-БНТУ".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение