У 29-м туры чэмпіянату Беларусі ў І лізе "Орша" сустрэнецца з гомельскім "Лакаматывам". Супернік праводзіць вельмі моцны чэмпіянат і пакуль займае 4-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. Чыгуначнікі Гомеля яшчэ маюць шанцы падняцца ў Вышэйшую лігу, дзеля гэтага ім патрэбна перамога над сіня-белымі. Аршанцы ж у мінулым туры дома адабралі пункты ў яшчэ аднаго прэтэндэнта на павышэнне - менскага "Тарпеда".
У першым матчы каманд у чэмпіянаце "Орша" нечакана разграмілі "Лакаматыў" на сваім полі 5:1. А ўсяго каманды згулялі паміж сабой 11 матчаў. У 2 выпадках перамогу святкавалі аршанцы, у 6 гамельчукі, яшчэ 3 матчы скончыліся ўнічыю. Гомельскі клуб наперадзе і па забітых мячах 24-13.
Матч "Лакаматыў" — "Орша" пройдзе 4-га лістапада на гомельскім стадыёне "Лакаматыў". Пачатак а 14:00.