У спартовым комплексе "Алімпіец" аршанскі "Вітэн" у матчы 10-га туру чэмпіянату Беларусі прыме мікашэвіцкі "Граніт". Наогул, паводле пачатковага календара, гэтая сустрэча павінна была адбыцца ў Мікашэвічах, аднак умяшаліся каляфутбольныя рэчы. Надышоў халодны перыяд году, а ў залі, дзе прымае супернікаў "Граніт", адсутнічае ацяпленне. Таму "Граніт" і "Вітэн" дамовіліся памяняцца хатнімі матчамі, "Граніт" будзе прымаць "Вітэн" на сваёй пляцоўцы ў 2-м коле чэмпіянату.
А пакуль матч "Вітэн" — "Граніт" прызначаны на 5-га лістапада ў спартовым комплексе "Алімпіец". Пачатак а 14:00.