Аляксандр Кальм дагэтуль утрымлівае 3-е месца ў спісе лепшых бамбардзіраў чэмпіянатаў Беларусі па міні-футболе за ўсю гісторыю. На рахунку Кальма 296 дакладных стрэлаў. Большая частка іх праведзена за "Вітэн" ("Энергетык"), частка за "Белаўтасэрвіс". Цікава, што сам Аляксандр памятае сваю статыстыку. У інтэрв'ю, размешчаным у поўным аб'ёме на клубным сайце, Аляксандр Кальм распавёў, што выступаў і ў вялікім футболе за "Легмаш", а таксама займаўся хакеем з мячом і вольнай барацьбой. Цікава, што ў складзе аршанскай каманды па бэндзі Кальм аб'ехаў увесь Савецкі Саюз. Таксама ў інтэрв'ю Аляксандр Кальм распавёў пра сваю трэнерскую кар'еру і перспектывы міні-футбольнай школы "Вітэна".
На здымку: "Вітэн" — чэмпіён Беларусі 2008 года.