У перадапошнім, 29-м туры чэмпіянату Беларусі ў І лізе ФК "Орша" сустракаўся з гомельскім "Лакаматывам". Матч адбыўся ў Гомелі і толькі цуд уратаваў чыгуначнікаў ад паразы. Хадневіч і Раджабаў забілі мячы ў апошнія пятнаццаць хвілін матчу, а менавіта на 76-й і 81-й хвілінах. Аднак у матчы ёсць яшчэ і кампенсаваны час. На 3-й і 4-й дададзеных хвілінах гомельская каманда двойчы прабіла Харытонава, здабыўшы нічыю 2:2. Першы гол гомельскай каманды атрымаўся спрэчным, мяч ад папярэчыны ўдарыўся ў поле, і суддзя палічыў, што пабываў за лініяй брамы аршанцаў. Гэта выклікала спрэчкі з боку сіня-белых, і тут жа "Лакаматыў" забіў другі гол. У выніку нічыя 2:2, але аршанцы ўсё адно пазбавілі "Лакаматыў" шанцаў на павышэнне.
Склад "Оршы": Харытонаў, Пракопчык, Вараб'ёў, Мараў, Хількевіч, Шчарбакоў, Раджабаў, Знак (Мінянкоў, 83), Кітаёў (Юрчанка, 76), Сазанкоў (Трачынскі, 46), Хадневіч (Казарэз, 90).