У паядынку 10-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод каманд Вышэйшай лігі "Вітэн" у Оршы прымаў "Граніт" з Мікашэвічаў. Як раней пісаў наш сайт, гульня першага кола з гэтым супернікам мела адбыцца на Палессі, аднак ў зале супернікаў адсутнічае ацяпленне. Таму супернікі дамовіліся, і матч быў перанесены ў аршанскі спарткомплекс "Алімпіец".
Гульня сабрала ў Оршы поўныя трыбуны і скончылася перамогай "Вітэна". Прычым галы забілі не толькі палявыя гульцы Кардоба, Клачко, Дзядзічкін і Падалінскі, але і брамнік Аляшкевіч. Ён не толькі адгуляў добры матч, але і забіў у пустую браму супернікаў, калі тыя выпусцілі брамніка-ганялу. У "Граніта" забітым мячом пры 0:3 вызначыўся Бабылёў. Выніковая перамога "Вітэна" 5:1. Аршанцы спраўна набіраюць пункты, але не спяць і супернікі. Таму "Вітэн" пакуль не падняўся вышэй за 6-е месца. Але адставанне ад тройкі лідараў невялікае, усяго 4 пункты.