Футбольны сезон падышоў да свайго заканчэння. Засталося згуляць адзін матч. "Орша" ў апошнім туры будзе гуляць з тым жа супернікам, з якім і сканчвала мінулы чэмпіянат. Праўда, тады аршанцы завяршылі сезон у Светлагорску, цяпер жа ў родным горадзе. Матч з клубам, які ўвесь час незалежнасці Беларусі гуляе ў адным дывізіёне — каманд, падобных "Хіміку" больш няма. Ён ніколі не падымаўся вышэй, але і не вылятаў з лігі. Сёлета гэта таксама не пагражае як светлагорцам, так і аршанцам. Абедзьве каманды аселі ў сярэдзіне табліцы.
За апошнія 5 матчаў аршанцы выйгралі адзін, яшчэ ў адным была нічыя і тройчы фіксавалася перамога "Хіміка".
Матч "Орша" — "Хімік" адбудзецца ў суботу, 11-га лістапада на Гарадскім стадыёне. Пачатак а 14:00.