У чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе ў Вышэйшай лізе аршанскі "Вітэн" прымаў на сваёй пляцоўцы ў "Алімпійцы" "Агракамбінат Паўднёвы". Варта адзначыць, што міні-футбольная гульня зноў супала па часе з вялікім футболам, які паралельна з гэтым ішоў на Гарадскім стадыёне. З'яўляюцца падазрэнні, што нехта наўмысна зводзіць матчы "Вітэна" і "Оршы" ў адзін час, што выклікае незадаволенасць многіх заўзятараў.
Яшчэ не праведзена і палова чэмпіянату, але "Агракамбінат" ужо мае фінансавыя праблемы і можа зняцца з чэмпіянату. Але, на шчасце, у Оршу каманда ўсё ж прыехала. І вельмі актыўна пачала матч. Атакі гомельскіх гасцей былі даволі вострыя, але першымі забілі аршанцы - на 8-й хвіліне Чарніенка пасля розыгрышу вуглавога адкрыў лік.
Затым у "Вітэна" двойчы забіваў вечна актыўны Кардоба, па голе правялі Падалінскі, Вяршынін і Дзядзічкін. "Агракамбінат" забіў толькі на 33-й хвіліне і ўсталяваў канчатковы лік. 6:1 на карысць "Вітэна". Акрамя таго, на полі нарэшце з'явіўся Юрый Алейнікаў, які прапусціў шмат часу з-за траўмы! Аршанская каманда падымаецца на 5-ю пазіцыю.