Два матчы Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі адбудуцца 19 лістапада ў гульнявой залі комплексу "Алімпіец", і ў абодвух прыме ўдзел каманда са Смаленску "Акадэмспорт-фарм". У 16:00 смаляне згуляюць з магілёўскай камандай "Быкі". А ў 17:30 іх чакае наступны матч, дзе супернікам стануць аршанцы з клуба "Сяргееў В".
Нагадаем, што ў першым матчы "Сяргееў В" перамог на сваёй пляцоўцы "Быкоў" з лікам 115:77. Наш горад у розныя часы ВіцАНБЛ прадстаўлялі дзве альбо тры каманды. Сёлета толькі адна - вядучая, "Сяргееў В".