Матч чэмпіянату Беларусі па міні-футболе прайшоў для "Вітэна" няпроста. Здабыць гасцявую перамогу ў Менску не ўдалося, "Ахова-Дынама" навязала сапраўдную барацьбу і нават двойчы вяла ў ліку.
Склад "Вітэна": Мароз (к); Чарніенка – Сілівончык – Дзядзічкін – Гусакоў; Д.Клачко – Кардоба – Еўдакімаў – Падалінскі; Вяршынін.
Запасныя: Аляшкевіч (вр.), Цікурышвілі, Раманаў.
На 23-й хвіліне камбінацыя "Аховы" скончылася пасам Якубава на Кнігу, які і адкрыў лік. Аршанцы адказалі імгненна - ўжо ў наступнай атацы Дзядзічкін з перадачы Чарніенкі робіць на табло 1:1. На 29-й Пілецкі зноў вывеў "Ахову-Дынама" наперад, але на 31-й "Вітэну" ўдалося забіць намаганнямі Еўдакімава, а выніковую перадачу на свой рахунак запісаў Кардоба. Баявая нічыя 2:2, "Вітэн" пакуль ідзе на 5-й пазіцыі ў чэмпіянаце.