Да каманды вагонарамонтнага завода (менавіта так расшыфроўваецца абрэвіятура ВРЗ) толькі 3 пункты, і перамога ў супрацьстаянні вельмі важная. У такім выпадку аршанцы захаваюць шанцы на тройку лепшых па выніках 1-га кругу. Напярэдадні аршанцы згулялі ўнічыю 2:2 з "Аховай-Дынама" ў Менску. Страціўшы два пункты, зразумела, што цяпер трэба перамагаць далей. Пытанне стаіць не толькі аб тым, каб заставацца ў тройцы ці блізка да яе, а наогул аб чэмпіёнскай гонцы.
Матч "Вітэн" — ВРЗ адбудзецца ў аршанскім спартовым комплексе "Алімпіец" 25-га лістапада. Пачатак матчу а 14:00.