Аршанскі "Сяргееў В" правёў другі паядынак у рэгулярным сезоне Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Супернікам у спартовым комплексе "Алімпіец" быў смаленскі клуб "Акадэмспорт". Яшчэ за сем хвілінаў да канца сустрэчы аршанцы вялі 62:52, а гэта даволі камфортны адрыў. Аднак у апошнія хвіліны аранжава-чорныя сталі рэзка здаваць і ў выніку нечакана прайгралі 80:87.
Самымі выніковымі ў складзе "Сяргеева В" сталі Андрэй Рудакоў (10 ачкоў, 12 падбораў, 13 перадач і 3 перахопы) і Уладзіслаў Старавойтаў (18 ачкоў + 11 падбораў + 1 блок-шот).