Сёлета каманд у дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі па валейболе зусім мала: акрамя "Узлёта" гэта "Энергія" з Гомельскай вобласці, менскі РДУАР, пастаўскі "Атлант" і магілёўскі "Прамень". З-за няцотнай колькасці каманд адна заўсёды будзе прапускаць тур.
Аршанскі валейбольны клуб у першым туры сустрэнецца са сталічным РДУАРам, матч адбудзецца ў спартовым комплексе РДУАРа. Суботні матч (2 снежня) пачынаецца а 17:00, нядзельны (3 снежня) а 10:00. У другой пары "Атлант" у Паставах прыме "Прамень" з Магілёва.