15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

"Вітэн" выйграў дэрбі

03.12.2017 15:00

2935 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскае дэрбі ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі скончылася перамогай "Вітэна".

Стартаваў Кубак Беларусі па міні-футболе. На стадыі 1/16 фіналу ў турніры выступае многа аматарскіх калектываў, дзе яны сустракаюцца з камандамі Вышэйшай лігі. На гэтым этапе сустрэліся і дзве каманды з аднаго горада - Оршы. Знакамітаму "Вітэну" супрацьстаяла невядомая аматарская пад назвай "Спорт-Вэй". Праўда, у гэтай камандзе было дастаткова людзей, якія ў свой час гулялі ў вялікім футболе і, натуральна, у міні-футболе. Таму "Вітэну" не варта было чакаць лёгкай гульні.

Перад матчам афіцыйны сайт "Вітэна" правёў апытанне, за каго будуць заўзець аршанцы ў міні-футбольным гарадскім дэрбі. З 85 чалавек, якія аддалі свае галасы, 72% адзначылі, што падтрымаюць "Вітэн", а вось "Спорт-Вэй" таксама набраў немалыя для малавядомага калектыву 28%.

Часта старт галам "Вітэна" дае ўкраінскі легіянер Кардоба, і на гэты раз было тое ж самае. На 10-й хвіліне лік быў адкрыты. А за хвіліну да канца першай паловы "энергетыкі" намаганнямі Цікурышвілі падвоілі лік. 2:0 перад перапынкам. У другім тайме было шмат барацьбы, "Спорт-Вэй" зусім не збіраўся здавацца проста так. І на 29-й хвіліне Хоміч адыгрывае адзін мяч! Вось ён, момант. Забіць яшчэ адзін за астатнія 11 хвілін і перавесці ўсё ў дадатковы час. Аднак "Вітэн" не дазволіў супернікам зрабіць гэта, ужо праз тры хвіліны Вяршынін павялічыў разрыў у ліку, а на 37-й Кардоба аформіў дубль і замацаваў перавагу "Вітэна". 4:1, і "энергетыкі" выходзяць у 1/8 фіналу.

Безумоўна, аршанскае міні-футбольнае дэрбі — рэдкая з'ява, таму апублікуем саставы каманд.

Спорт Вэй: Сяргей Камароў (33. Аляксей Сякацкі); Уладзімір Капітонаў (к) – Юрый Піваровіч – Павел Хоміч – Аляксандр Крывашэеў; Антон Пунчанка – Аляксей Хомчанка – Ілля Шчуканцоў – Яўген Перавознік; Уладзіслаў Чайкоўскі. Запасны: Аляксей Сабіраў.

Вітэн: Вадзім Аляшкевіч (35. Ігар Аніпка); Андрэй Чарніенка – Сяргей Дзядзічкін (к) – Георгій Цікурышвілі – Аляксандр Вяршынін; Дзмітрый Клачко – Раман Кардоба – Сяргей Сілівончык – Антон Гусакоў; Арцём Козел. Запасныя: Максім Еўдакімаў, Андрэй Раманаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Вітэн" выйграў дэрбі

Аршанскае дэрбі ў 1/16 фіналу Кубка Беларусі скончылася перамогай "Вітэна".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение