Сёлета ў дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі па валейболе бяруць удзел толькі 5 каманд. Таму адна каманда нязменна прапускае тур. У першым туры такі ўдзел чакаў “Энергію” з Гомельскай вобласці. У першым туры супернікамі аршанцаў былі валейбалісты сталічнага РДУАРа. У стартавай сустрэчы наша каманда саступіла 1:3 (22:25, 23:25, 25:21, 22:25). У другім матчы ўдалося ўзяць рэванш, прычым па ходу паядынку аршанцы прайгралі адну партыю на тай-брэйку, і ўсё ж вырвалі перамогу ў вырашальнай, кароткай партыі. Агульны лік 3:2,а па партыях 24:26 25:23 25:19 25:27 15:13.
У другой пары першага туру “Атлант” з Паставаў двойчы перамог магілёўскі “Прамень” з лікам 3:0.
У суполцы аршанскага "Узлёта" апублікаваны каляндар матчаў каманды.