Падыходзіць да заканчэння першы круг чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Вітэн" перад 14-м турам правёў кубкавы матч з аматарскім клубам "Спорт-Вэй" і перамог у гэтым аршанскім дэрбі 4:1. Пра матч быў асобны артыкул.
А цяпер зноў неабходна вяртацца да справаў чэмпіянату. У 14-м туры супернікам "Вітэна" будзе клуб "Аматар", аршанцы ўжо адправіліся ў Берасце, дзе 10-га снежня правядуць сустрэчу з гэтым калектывам. Яна адбудзецца ў спартовым комплексе "Вікторыя" і пачнецца ў 15:15. "Аматар" - каманда з ніжняй часткі табліцы, у 13 папярэдніх матчах яна набрала 13 пунктаў і займае 12-е месца. "Вітэн" мае 26 і замыкае пяцёрку лідэраў. Сустрэча з "Аматарам" цікавая яшчэ і тым, што "Вітэн" будзе гуляць з гэтай камандай і наступны матч, толькі ўжо на стадыі 1/8 фіналу Кубка Беларусі.