Працягваецца чэмпіянат Беларусі па валейболе ў І лізе сярод мужчынскіх каманд. Аршанскі "Узлёт" правёў свае два паядынкі ў Магілёве, дзе двойчы выйграў у "Промня". Абодва разы перавага аршанцаў не выклікала ніякіх пытанняў, за два дні "Узлёт" не аддаў суперніку ніводнай партыі.
Прамень (Магілёў) — Узлёт (Орша) — 0:3 (18:25, 13:25, 11:25), 0:3 (17:25, 19:25, 17:25).
Такім чынам, суадносіны перамог і паразаў ва "Узлёта" пасля чатырох матчаў 3-1.