У матчы 14-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" у гасцях у Берасці здабыў важную перамогу над мясцовым "Аматарам". Цікава, што ўжо 23-га снежня каманды сустрэнуцца зноў, толькі ўжо ў Оршы і ў рамках іншага турніру - гэта будзе матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі. А пакуль пра матч чэмпіянату. Каб прэтэндаваць на медалі "Вітэну" неабходна прытрымлівацца добрага графіку, таму пра страту пунктаў у Берасці нельга было думаць. Але першы тайм, хоць і прайшоў з некаторай перавагай гасцей, поспеху не прынес ніводнай з каманд - 0:0. А на пачатку другой паловы Чарніенка адкрыў лік. Гэта адбылося на 22-й хвіліне. На 26-й футбаліст "Аматара" Прыко зраўняў лік. Аршанцам удалося не адкласці рашэнне праблемы надоўга, на 29-й хвіліне зноў вызначыўся голам Кардоба. Украінец забівае практычна без перапынку.
Перамога 2:1, і "Вітэн" набраў 29 пунктаў, столькі ж у гомельскага ВРЗ, які "Вітэн" нядаўна абыграў дома. Аднак у ВРЗ лепшыя паказчыкі, таму "Вітэн" пакуль застаецца на 5-й пазіцыі. Адставанне ад менскай "Сталіцы", якая ў гэтым чэмпіянаце абыходзіцца без паразаў, складае 5 пунктаў.