Стартавыя для сябе два туры аршанскі "Ўзлёт" правёў у гасцях — Менску і Магілёве. Матчы прынеслі 3 перамогі і 1 паразу. У турнірнай табліцы дывізіёну Б "Узлёт" займае 3-е месца сярод 5 камандаў. Бліжэйшы супернік — "Атлант" з Паставаў. Гэтая каманда ўзмацнілася перад сезонам і здабыла чатыры перамогі ў чатырох матчах з розніцай партый 12:2.
Прыхільнікі "Ўзлёта" ў тэматычным блогу падлічылі, што матчы апошніх сезонаў звычайна складваліся для аршанцаў удала.
Узлёт (Орша) – Атлант (Паставы):
2013/14 – 0:3, 0:3
2014/15 – 3:0, 3:0, 3:0, 3:0
2015/16 – 3:0, 3:1, 3:0, 3:0
2016/17 – 3:1, 3:1, 2:3, 3:0
Матчы "Ўзлёта" з "Атлантам" прызначаныя на 16 і 17 снежня. У суботу матч пачнецца а 17:00, у нядзелю аб 11:00. Абедзьве сустрэчы з камандай з Паставаў адбудуцца па адрасе вуліца Якубоўскага, 77, зала гульнявых відаў спорту.