У 15-м туры "Вітэн", які зараз займае 5-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы, будзе прымаць на пляцоўцы спартовага комплекса "Алімпіец" сціплы "Шчучын". З улікам сумнай тэндэнцыі ў гульнявых відах спорту, дзе малыя гарады амаль не прадстаўленыя камандамі, прысутнасць у найвышэйшай міні-футбольнай лізе краіны каманды з 15-тысячнага Шчучына прыемна радуе. Міні-футбольныя вынікі шчучынцаў пакуль не самыя высокія, у 14 папярэдніх паядынках яны выйгралі толькі адну сустрэчу, два разы згулялі ўнічыю. Акрамя таго, шчучынская каманда прапускае значна больш за ўсіх астатніх супернікаў па чэмпіянаце, у яе пасіве ўжо 88 галоў. А вось забівае "Шчучын" нямала, у каманды з 14-га месца ў табліцы 34 галы, гэта больш за "Ахову-Дынама", якая ідзе 7-й.
Матч "Вітэн" — "Шчучын" пройдзе 17-га снежня і пачнецца а 14:00.