17-га снежня аршанскі "Вітэн" правёў заключны паядынак першага кругу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Супернік быў лёгкі ў параўнанні з тымі, з кім у папярэднія тыдні сустракаліся чырвона-чорныя. "ШЧучын" за папярэднія гульні набраў толькі 5 пунктаў, і аршанцы не дазволілі суперніку "нажыць" нешта перад паўзай між кругамі. Аршанцы разграмілі "Шчучын" 8:2. Чарговы раз гол забіў Кардоба, прычым традыцыйна ён забіў першы мяч каманды ў матчы, а здарылася гэта ўжо на 3-й хвіліне. Таксама ў аршанцаў забівалі па 2 мячы Сілівончык і Гусакоў, а па адным правялі Падалінскі, Чарніенка і Дзядзічкін.
Дарэчы, Кардоба, Дзядзічкін і Чарніенка - лепшыя бамбардзіры "Вітэна", у іх па 8 галоў.
Відэа пераканаўчай перамогі "Вітэна" над "Шчучынам" можна паглядзець на відэа. У турнірнай табліцы "Вітэн" падняўся на 4-е месца, і цяпер ад лідэрскай пазіцыі "Сталіцы" яго адасабляюць толькі 5 пунктаў. Уся барацьба за чэмпіёнства наперадзе, другі круг будзе вельмі цікавым!