У 1/16 фіналу, як мы памятаем, "Вітэн" выйграў у аршанскім дэрбі з аматарскай камандай "Спорт-Вэй", а цяпер, у 1/8 фіналу трэба было гуляць з берасцейскім "Аматарам". Пры гэтым каманды сустракаліся менш паўмесяцы таму, але толькі ў рамках чэмпіянату краіны. У Берасці "Вітэн" перамог 2:1. Цяпер клубы сустракаліся ўжо ў Оршы, а матч прайшоў з поўнай перавагай "энергетыкаў".
Ужо на 4-й хвіліне лік быў адкрыты - вызначыўся Сілівончык. На 11-й хвіліне Падалінскі падвоіў вынік на табло. Так і скончыўся першы тайм. А ў другім тайме Гусакоў на 24-й і Кардоба на 27-й давялі лік да 4:0. Берасцейцы забілі мяч прэстыжу, аднак ужо на 34-й Цікурышвілі правёў яшчэ адзін гол у браму гасцей. "Вітэн" трыўмфальна завяршае матч з лікам 5:1 і праходзіць у чвэрцьфінал.
У 1/4 фіналу пары ўжо вызначаныя. "ВРЗ" – "Дарожнік", "Сталіца" – БЧ, "Граніт" – "Ахова-Дынама", а "Вітэну" будзе супрацьстаяць сталічнае "Дынама-БНТУ". Паядынкі ¼ пройдуць 29-30 снежня і 8 студзеня.