"Вітэн" у першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе не сустрэў вялікага супраціву ад менскага "Дынама-БНТУ". Аршанцы разграмілі супернікаў з лікам 7:0. Хет-трык у сустрэчы аформіў Козел, па адным голе на свой рахунак запісалі Чарніенка, Д.Клачко, Кардоба і Вяршынін. Пачалі забіваць аршанцы на 7-й хвіліне, а скончылі на 36-й. Такім чынам, усе сем галоў змясціліся ў прамежак 29 хвілінаў.
Вітэн: Аляшкевіч (24. Аніпка); Д.Клачко – Кардоба – Козел – Падалінскі (к); Чарніенка – Сілівончык – Цікурышвілі – Гусакоў; Вяршынін, Еўдакімаў.
Гульня ў адказ у гэтай пары адбудзецца 8-га студзеня. Шанцы "Вітэна" на выхад у паўфінал пасля разгромнай перамогі ў хатнім матчы роўныя практычна 99%, аднак канцэнтрацыю на гульню ў адказ ніхто не адмяняў.