21:00

+10

3 м/с

984 гПа

00:00

+8

3 м/с

986 гПа

03:00

+5

3 м/с

988 гПа

06:00

+5

3 м/с

988 гПа

09:00

+8

4 м/с

989 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2017. Ліпень

15.01.2018 08:00

2532 прагляду, 2 каментара

Страляніна ў Балбасава, пажары на рынку, падазроны лагер для праваслаўных – што важнага было ў ліпені-2017.

А мы пераходзім да вынікаў другога паўгоддзя 2017 года. Ліпень быў надзвычай насычаны на падзеі рознага кшталту. Вялікую ўвагу аршанцаў у гэты месяц прыцягнулі дзве аварыі. Гэта сутыкненне на мосце каля завода “Чырвоны барацьбіт” і перакулены мікрааўтобус на Сельгастэхніцы.

У канцы месяца ў Балбасаве адбылася трагедыя. Мужчына параніў сваю каханую ў пад’ездзе яе дома і збег з месца здарэння. Наш сайт прасіў жыхароў Балбасава не выпускаць на вуліцу дзяцей, дзе недзе знаходзіцца ўзброены мужчына, а затым прайшла інфармацыя, што яго ў дзень злачынства так і не знайшлі. Гісторыя скончыцца на пачатку жніўня, але гэта ўжо іншы месяц і іншая гісторыя.

17 ліпеня і 19 ліпеня адбыліся два пажары на цэнтральным рынку. Прычым другі пажар знішчыў 12 гандлёвых месцаў з таварам.

У раёне Мясакамбіната, у лесе каля вуліцы Шклоўскай міліцыянты знайшлі схованкі з наркотыкамі. Небяспечны наркотык завозіўся ў Беларусь з Азіі. Міліцыянтам удалося не толькі затрымаць наркотык, але і яго ўладальніка. Ім аказаўся 18-гадовы навучэнец аднаго з менскіх ліцэяў.

Увагу нашых чытачоў прыцягнуў і рэпартаж нашых фотакарэспандэнтаў пра святкаванне 3 ліпеня – афіцыйнага дня незалежнасці ў Оршы.

Падчас выканання работы ў Аршанскім лясгасе загінуў малады рабочы. Трагічнае здарэнне абарвала жыццё бацькі дваіх дзяцей, прычым ягоная жонка на момант трагедыі была цяжарная трэцім дзіцём. Урэшце, вялікую зацікаўленасць сайтаўскіх каментатараў прыцягнуў ліст жанчыны, які яна накіравала на наш сайт. Яна была абураная ўмовамі “адпачынку” ў дзіцячым праваслаўным лагеры.

Вынікі-2017. Студзень

Вынікі-2017. Люты

Вынікі-2017. Сакавік

Вынікі-2017. Красавік

Вынікі-2017. Травень

Вынікі-2017. Чэрвень

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2017. Ліпень

Страляніна ў Балбасава, пажары на рынку, падазроны лагер для праваслаўных – што важнага было ў ліпені-2017.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение