Скончыўся этап збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты райсавету. Сёння раённая камісія па выбарах правярае подпісы і ў хуткім часе жадаючыя атрымаць дэпутацкі мандат распачнуць агітацыю за свае кандыдатуры. Некаторыя з іх вылучаліся толькі зборам подпісаў, некаторыя падстрахаваліся і іншымі спосабамі вылучэнне (ад працоўных калектываў, або ад партыяў). На 37 месцаў у раённым Савеце дэпутатаў га сёняшні дзень прэтэндуе - па нашых падліках - 85 чалавек - 2,2 кандыдатаў на месца. Безальтэрнатыўных акругаў па Аршаншчыне няма - на кожнай акрузе ёсць, як мінімум, два кандыдаты. У 5 акругах тры кандыдаты на месца, яшчэ на трох акругах 4 кандыдаты.
Праўда, некаторыя кандыдаты выглядаюць як усяго толькі "спарынг-партнёры"-статысты. Ёсць і тыя кандыдаты, якія хаця і выкарысталі збор подпісаў для работы з выбаршчыками, але здаваць подпісы не сталі. Пасля праверкі подпісаў камісіяй колькасць кандыдатаў можа зменьшыцца, але наўрад ці гэта значна зменіць конкурс на дэпутацкія крэслы.