Нагадаем, што напрыканцы года журы штогадовай прэміі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці" ў намінацыі "Рэгіянальная падзея года" ўзнагародзіла грамадскіх актывістаў з Оршы, Гомеля і Слоніма адмысловымі дыпломамі за самыя масавыя вясновыя акцыі пратэсту супраць "дэкрэта №3". Праўда, акрамя жыпломаў была яшчэ і адмысловая статуэтка, якую намінанты вырашылі перадаць у самы малы з названых гарадоў - Слонім. Аршанская кааліцыя дэмакратычных сілаў палічыла, што дыплома заслугоўвае кожны аршанец, які прымаў удзел і дапамагаў у правядзенні "Марша не дармаедаў" і абвесціла, што кожны ўдзельнік можа атрымаць свой дыплом па серадах і пятніцах. За першую "Дыпломную сераду" больш за дваццаць чалавек атрымалі сваю ўзнагароду. Некаторыя з іх прыйшлі, як і было абвешчана, ужо а 11 гадзіне, некаторыя падцягваліся пазней, некаторым перадалі дыпломы праз знаёмых. Раздача дыпломаў прыцягнула ўвагу і журналістаў. Свае рэпартажы пра гэта выпусцілі "Радыё Свабода" і тэлеканал Белсат, а ўжо раніцай наступанга дня навіна пра першы дзень узнагародаў была апублікавана на большасці незалежных сайтах краіны.
Калі вы таксама ўдзельнічалі ў вясновых акцыях пратэсту, то можаце атрымаць дыплом і сабе. Для гэтага трэба ў суботу або сераду а 11-00 прыйсці па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4.