06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Лібералам не пашанцавала

19.01.2018 09:16

3417 праглядаў, 3 каментара

Раённая выбарчая камісія не зарэгістравала толькі двух кандыдатаў

Чарговае паседжанне раённай выбарчай камісіі тычылася ў першую чаргу пытання рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, якія падалі заяўкі на ўдзел у выбарах. Па дакладных падліках падалі дакуманты на рэгістрацыю агулам 86 кандыдатаў на 37 месцаў у Савеце дэпутатаў. Камісія не заўважыла ні ў каго сур'ёзных парушэнняў пры зборы подпісаў і адмовіла ў рэгістрацыі толькі двум чалавекам. Прычым, абодва кандыдаты якім было адмоўлена ў рэгістрацыі, прадстаўнікі партыяў, якія пазіцыянуюць сябе як ліберальныя.

Так, было адмоўлена ў рэстрацыі 18 гадоваму сябру Ліберальна-дэмакратычнай партыі, які вылучаўся па Межаўскай акрузе (тут жа вылучаецца сёняшні старшыня Савета дэпутатаў Станіслаў Кошкін). Малады кандыдат студэнт Полацкага ўніверсітэта і пражывае па месцы вучобы. Адпаведна, часовая прапіска ў яго полацкая і на гэтай падставе яму было адмоўлена - кандыдат павінен пражываць або працаваць на акрузе.

У другім выпадку было адмоўлена ў рэгістрацыі сябру Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргею Пракапчуку. Яму адмоўлена на падставе інфармацыі падатковай, якая паведаміла, што ў Пракапчука быў незарэгістраваны даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці. Як патлумачыў сам Сяргей, да таго як ён падаў дакуманты на рэгістрацыю, ён удакладняў у падатковай ці ўсё ў яго ў парадку з выплатамі і - па яго словах - тады ні пра якія даходы не гаварылася, але да камісіі пайшла іншая інфармацыя, якая цяпер перашкодзіла балатавацца кандыдату.

Цяпер у выбарах прымуць удзел 84 кандыдаты.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лібералам не пашанцавала

Раённая выбарчая камісія не зарэгістравала толькі двух кандыдатаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение