На ранейшых парламенцкіх выбарах ужо бывалі выпадкі, калі палітыкі задоўга да саміх выбараў паказвалі спіс тых каго ўлада "зробіць" дэпутатамі. Быў выпадак, калі журналісты самі складалі такі спіс, бо логіку ўладаў, аналізуючы спісы кандыдатаў, лёгка прасачыць. Перш за ўсё ўлады цягнуць у дэпутаты верных чыноўнікаў, якія не будуць падчас галасаванняў выступаць супраць сваіх жа калегаў. Паспрабуем і мы, праналізаваўшы спіс кандыдатаў, зрабіць спіс новага Савета дэпутатаў.
Для пачатку растлумачым логіку адбору "верных" кандыдатаў на прыкладзе дзьвюх акругаў: Цэнтральнай №1 і Аршычнай №2.
Па акрузе №1 вылучаны тры кандыдаты: лідар прафсаюзу РЭП Аляксандар Булаўка, начальнца гаспадарчай групы аддзела культуры, вылучаная партыяй працы і справядлівасці Наталля Жылко і галоўны медык раёна Уладзімір Плыткевіч. Па-першае, адкідваем апазіцыйнага кандыдата Аляксандра Булаўка — сумніўна, што камісіі прапусцяць дэмакратаў у новае скліканне Савета. А далей глядзім на статус застаўшыхся чыноўнікаў: галоўны ўрач або начальнік аднаго з падраздзяленняў аддзела культуры. Відавочна, што Плыткевіч для ўладаў больш прыярытэтны. Адпаведна па акрузе №1, не зважаючы на тое, як будзе ісці агітацыйная кампанія, дэпутатам стане Уладзімір Плыткевіч.
Акруга №2: таксама тры кандыдаты. Адразу мінусуем Леаніда Цвяткова, які ідзе ад партыі "Справядлівы Свет", і зноў застаюцца два чыноўнікі: начальніца радзільні Іна Крачэк і эканаміст бухгалтэрыі аддзелу культуры, вылучаная ад партыі Працы і справядлівасці Таццяна Селіхановіч. Відавочна, што дэпутатам стане начальніца радзільнага дому. Тым больш, што канкурэнтка вылучана ад партыі, а партыйных у Саветы рознага ўзроўню ў нас прапускаюць рэдка, нават ад праўладных партый.
Далей паглыбляцца ў тлумачэнні не будзем:
Акруга №3: начальніца падатковай Людміла Брацішка.
Акруга №4: дырэктар Гімназіі №2 Людміла Марціновіч.
Акруга №5: дырэктар СШ№5 Таццяна Кузьмянкова.
Акруга №6: па ёй узнікаюць пытанні. З трох кандыдатаў больш падыходзячым для чыноўнікаў выглядаюць або інспектар "Энэргазбыту" Сяргей Бараноўскі, або інжынер прыватнага прадпрыемства, сябра праўладнай КПБ Сяргей Жудро. Тэарэтычна можна дапусціць, што па гэтай акрузе ўлады дазволяць прайсці камуністу ў знак падзякі за лаяльнасць.
Акруга №7: дэпутатам стане начальнік аддзела адукацыі Андрэй Загурскі.
Акруга №8: начальнік Аршанскага аддзела МНС Кірыл Курак.
Акруга №9: Дзмітрый Бохан — начальнік следчага камітэту.
Акруга №10: Начальнік цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Вадзянскі.
Акруга №11: Былы галоўны міліцыянт раёну, а цяпер начальнік гатэлю "Орша" Анатоль Сільчанка.
Акруга №12: Галоўны рэдактар "Аршанскай газеты" Анастасія Турок.
Акруга №13: Раманенка Сяргей — дырэктар "Камбіната ЖБВК"
Акруга №14: Іна Хамутоўская - упраўляючы справамі райвыканкаму. З такімі высокімі пасадамі чыноўнікі вылучаюцца не проста так, і не выключана, што менавіта яна і стане старшынём новага Савета.
Акруга №15: Цярэнцьева Ала — дырэктар ліцэя тэкстыльшчыкаў.
Акруга №16: Міхно Аляксандр — дырэктар фабрыкі №2 ільнокамбіната.
Акруга №17: Зулёў Анатоль — дырэктар педкаледжу.
Акруга №18: Ігар Белавусаў — пракурор раёна.
Акруга №19: Ціхаміраў Барыс — начальнік вагоннага дэпо.
Акруга №20: Гелахаў Сяргей — намеснік галоўнага доктара "Аршанскай цэнтральнай паліклінікі".
Акруга №21: Мацкевіч Сяргей — дырэктар "Аўтобуснага парку №3".
Акруга №22: Алена Шышакова — дырэктар СШ №11.
Акруга №23: Сіняўскі Генадзь — дырэктар мясакамбінатаўскага каледжу.
Акруга №24: Казлова Алена — дырэктар чыгуначнага каледжу.
Акруга №25: тут таксама ёсць спрэчны момант. З аднаго боку, загдчык скурана-венералагічным дыспансэрам Аляксандар Масквін выглядае больш прыярытэтным для ўладаў, але Эдуард Яўменаў, бухгалтар лакаматыўнага дэпо, — дзеючы дэпутат. Ці азначае гэта, што ўлада зробіць стаўку на медыка, а не на чыгуначніка?
Акруга №26: Прасмыцкі Генадзь — начальнік дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў.
Акруга №27: па гэтай акрузе таксама ёсць пытанне. З аднаго боку, Ігар Казлоў начальнік аддзела кадраў вылучаны самы "праўладным" спосабам — працоўным калектывам. З іншага боку, гэта параўнальна не высокая пасада, як і ў канкурэнта Мікалая Куляшова начальніка тэхналагічна аддзела "Тэхнікі сувязі". Паспрабуем зрабіць стаўку ўсё ж такі на медыка.
Акруга №28: Наталля Хмялёва — старшыня Бараньскага гарвыканкаму.
Акруга №29: Аляксандар Яковін — дырэктар Бараньскай гімназіі.
Акруга №30: Дзмітрый Сідаровіч — начальнік вытворчасці на авіярамонтным заводзе.
Акруга №31: Павал Фаміноў — дырэктар "Цяплічнага".
Акруга №32: Мурашка Ўладзімір — дырэктар прадпрыемства "Каліна". Хаця яго канкурэнт начальнік цэха "Беларускай ГРЭС" таксама выглядае як "прахадны", але супраць яго гаворыць тое, што ён вылучаны праўладнымі камуністамі, а Мурашка працоўным калектывам.
Акруга №33: Струкава Алена — доктар педыятрычнага аддзялення паліклінікі №2. Яе канкурэнт таксама не займае высокай пасады, але яна вылучана працоўным калектывам і таму выглядае прыярытэтнай.
Акруга №34: Муранкоў Васіль — старшыня раённых прафсаюзаў.
Акруга №35: Святлана Пракоп'ева — начальніка цэха па вытворчасці сыроў у Копысі.
Акруга №36: Святаслаў Чэрнікаў — дырэктар прадпрыемства "Радуньскае".
Акруга №37: тут два кандыдаты, якія выглядаюць "прахаднымі". Сённяшні старшыня Савету Станіслаў Кошкін і дырэктар "Аршанскага племпрадпрыемства" Вольга Картаўнёва. Калі выканкам рэальна робіць стаўку на Іну Хамутоўскую як на старшыню Савета, то Кошкіна могуць і "не выбраць". Таму робім стаўку На Вольгу Картаўнёву.
Калі такія спісы ствараліся да парламенкіх выбараў, то яны супадалі амаль на 90%. Цікава ці спраўдзіцца наш прагноз. Праверым гэта пасля выбараў.