Працягваецца чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод каманд дывізіёну Б. Аршанскі "Узлёт" рыхтуецца да паездкі ў Паставы, дзе наша каманда будзе супрацьстаяць мясцоваму "Атланту". 27-га студзеня матч у Фізкультурна-спартыўным комплексе Паставаў пачнецца а 18:00, а сустрэча на наступны дзень, 28-га студзеня, аб 11:00.
На дадзены момант у турнірнай табліцы "Узлёт" выйграе ў супернікаў 4 пункты. Адставанне ад РДУАРу складае 8 пунктаў, але ў менчукоў на два матчы больш.