У нядзелю, 28-га студзеня аршанскі "Вітэн" у трэці раз за гісторыю заваяваў Кубак Беларусі па міні-футболе. У фінале, які адбыўся ў аршанскім спартовым комплексе "Алімпіец", аршанцы перамаглі менскую "Сталіцу" з лікам 5:3. Пра матч мы падрабязней пісалі ў артыкуле "Вітэн" — уладальнік Кубка Беларусі!". А цяпер чарга фотаздымкаў і відэаматэрыялу з фінальнага паядынку.
Фота суполкі "Вітэна" "Укантакце".