Аршанскі міні-футбольны клуб “Вітэн”, які напярэдадні ў трэці раз заваяваў Кубак Беларусі, з’явіўся на рэкламных шчытах горада, так званых білбордах. На фотаздымку ўсе гульцы каманды. Напрыклад, шчыт з выявай каманды “Вітэн” ёсць у раёне Рэмзавода, адкуль не так далёка да спартовага комплексу “Алімпіец”, у якім праводзіць матчы клуб. Нагадаем, што клуб належыць да энергетычнай галіны.
На заваяваным Кубку краіны задачы на сезон у “Вітэна” не скончыліся. Наперадзе другая палова чэмпіянату краіны, у якім аршанцы вядуць змаганне за медалі.
"Вітэн" — уладальнік Кубка Беларусі! Імгненні перамогі. Як "Вітэн" браў Кубак Беларусі. Фота і відэа.